5 траўня 2024, Нядзеля, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка і Нуланд абмеркавалі павелічэнне дапамогі ЗША Украіне

Парашэнка і Нуланд абмеркавалі павелічэнне дапамогі ЗША Украіне

Прэзідэнт Украіны і памочніца дзяржсакратара ЗША абмеркавалі сёння ў Кіеве магчымасць павелічэння макрафінансавай дапамогі для Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Пятра Парашэнкі.

Таксама бакі абмеркавалі сітуацыю ў зоне АТА. У прыватнасці, падкрэслівалася неабходнасць ўсталявання поўнага кантролю над украінскай-расейскай мяжой як ключавога фактару для далейшага мірнага ўрэгулявання. Парашэнка адзначыў неабходнасць аднаўлення работы ўкраінскіх памежнікаў, прыцягнення экспертаў АБСЕ.

Прэзідэнт Украіны адзначыў неабходнасць прыняцця тэрміновых мер для пазбягання гуманітарнай катастрофы на захопленых тэрарыстамі тэрыторыях, улічваючы набліжэнне зімовага перыяду. Гаворка ідзе аб аднаўленні паставак газу, электраэнэргіі, прадуктаў харчавання. Прэзідэнт таксама падкрэсліў важнасць аднаўлення вяшчання ўкраінскіх тэлеканалаў у Данецку і Луганску.

Пётр Парашэнка і Вікторыя Нуланд падчас сустрэчы таксама абмеркавалі пытанні пашырэння вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Украінай і ЗША і рэформу ўкраінскага сектара бяспекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках