5 траўня 2024, Нядзеля, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Помнік Мулявіну адкрылі ў Екацярынбургу

7
Помнік Мулявіну адкрылі ў Екацярынбургу

Помнік народнаму артысту Беларусі і заснавальніку ансамбля «Песняры» Уладзіміру Мулявіну адкрыты сёння ў Екацярынбургу.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расеі.

Удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, губернатар Свярдлоўскай вобласці Яўген Куйвашаў, артысты ансамбля «Песняры», вядучыя дзеячы культуры і мастацтва Сярэдняга Урала, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.

«Адкрыццё помніка - сур'ёзны крок ва ўвекавечанні памяці ўраджэнца Свярдлоўска (Екацярынбург), які ўславіў сваёй творчасцю Беларусь», - заявіў Барыс Святлоў.

«Прыемна, што Урал і Рэспубліку Беларусь звязваюць не толькі гандлёва-эканамічныя сувязі. Прысутнасць у Екацярынбургу высокіх гасцей з Беларусі гаворыць аб значнасці сённяшняй падзеі. Спадзяюся, і надалей будзем памятаць пра нашых куміраў, на музыцы якіх мы выраслі», - сказаў у сваю чаргу губернатар Яўген Куйвашаў.

Помнік выкананы аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам скульптара Сяргея Логвіна. Скульптура вышынёй 3,5 м адлюстроўвае Уладзіміра Мулявіна ў канцэртным гарнітуры і з электрагітарай у руках, піша ИТАР-ТАСС.

Месца для помніка ў Екацярынбургу абрана невыпадкова - у залі кінаканцэртнага тэатру «Космас» ансамбль «Песняры» выступаў цягам больш за два дзесяткі гадоў, дорачы свярдлаўчанам і гасцям уральскай сталіцы сваё мастацтва.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках