5 траўня 2024, Нядзеля, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руфера Mustang Wanted завочна арыштавалі ў Расеі

10
Руфера Mustang Wanted завочна арыштавалі ў Расеі

Маскоўскі гарадскі суд пастанавіў арыштаваць украінскага руфера, вядомага пад мянушкай Mustang Wanted.

Паводле справы ў якасці падазраваных у вывешванні сцяга Украіны на сталінскім гмаху ў цэнтры сталіцы Расеі праходзіць шэсць чалавек. Адзін з іх - Уладзімір Падрэз, якому 19 гадоў - знаходзіцца ў СІЗА, паведамляе BBC.

Аляксей Шыракажух, Аляксандр Паграбоў, Яўгенія Караткова і Ганна Ляпёшкіна змешчаныя пад хатні арышт да 19 кастрычніка.

Таксама суд завочна выдаў санкцыю на арышт украінскага руфера, вядомага пад мянушкай Mustang Wanted, які раней узяў на сябе ўсю віну за інцыдэнт. На мінулым тыдні Украіна адмовілася выдаваць яго расейскаму Інтэрполу. Акрамя таго, МУС узнагародзіла руфера імянной зброяй.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках