5 траўня 2024, Нядзеля, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Масквы пратэстуюць супраць палітыкі Пуціна

10

У цэнтры Масквы адбываецца мітынг з патрабаваннем вызваліць асуджаных «паводле балотнай справы».

Некалькі дзесяткаў удзельнікаў акцыі трымаюць партрэты расейцаў, асуджаных паводле гэтай справы, на кожным з якіх таксама можна ўбачыць надпіс «За нашу і вашу свабоду!», піша УНИАН.

На плакатах таксама партрэты апазіцыянераў Сяргея Удальцова, Леаніда Разважаева і многіх іншых, якія былі асуджаныя паводле гэтай справы.

Удзельнікі акцыі трымаюць вялікі банэр з надпісам «Свабоду вязням 6 траўня» і скандуюць: «Свабоду палітвязням!», «Расея будзе вольнай!», «Далоў уладу чэкістаў!», «Расея без Пуціна!».

Некаторыя прысутныя таксама выкрыкваюць: «Ла-ла-ла!».

У той жа час на акцыі прысутнічае некалькі чалавек, прыхільнікаў улады, што дзейнічае ў Расеі, прычым у большасці з іх на вопратцы можна ўбачыць нашыўку з надпісам: «Наваросія, мы з табой». Прычым так званыя прыхільнікі «Наваросіі» ўсяляк імкнуцца пераканаць тых, хто сабраўся ў правільнасці палітыкі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

У перапынках паміж скандаваннем лозунгаў мітынгоўцы абмяркоўваюць сітуацыю ва Украіне, у прыватнасці, больш за ўсё дыскусій адбываецца на тэму, ці можна ва Украіне размаўляць на рускай мове.

Паводле інфармацыі АУС-Инфа, на Манежнай плошчы затрыманыя шэсць чалавек.

Гэта - Павел Кузняцоў, Марыя Рабікава, Аляксандр Запарожцаў, Аляксандр Бракаў, Міхаіл Удзімаў і Аляксандр Ражноў.

Са слоў Рабікавай, яе і кагосьці з актывістаў затрымалі падчас адзіночнага пікету, хтосьці з затрыманых проста знаходзіўся непадалёк. Цяпер усе знаходзяцца ў аўтазаку.

Пазней стала вядома, што затрыманы таксама Дзяніс Бахалдзін. Запарожцаву падчас затрымання вывіхнулі руку.

Фота: @help6may

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках