1 траўня 2024, Серада, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ice Bucket Challenge па-Берасцеску: з лекарамі псіхлячэбніцы і міліцыяй

5

Берасцеец не проста абліўся вадой, а зняў цэлую камедыю.

Відэа даслаў у рэдакцыю charter97.org чытач. Відэаблогер, аўтааматар Алег Несцераў з Берасця зняў свой ролік Ice Bucket Challenge, задзейнічаўшы гарадскую міліцыю і лекараў псыхіятрычнай клінікі.

«Флэшмоб прыйшоў з Захаду. Але я не хачу адсылаць грошы ў незразумелы фонд. У майго канала ёсць двое падшэфных дзетак - Іван Дубагрэй і Арцём Калеснікаў з Берасця - і я адпраўлю грошы ім», - кажа ён.

Нагадаем, флэш-моб Ice Bucket Challenge (выклік вядром вадзяной вады) працягваецца з канца ліпеня. У фонд ALS, які закліканы прыцягнуць увагу да праблемы бакавога аміятрафічнага склерозу, удалося сабраць больш за 100 мільёнаў даляраў ва ўсім свеце.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках