1 траўня 2024, Серада, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маскоўская вобласць абмежавала пастаўкі прадуктаў з Беларусі

12
Маскоўская вобласць абмежавала пастаўкі прадуктаў з Беларусі

Масаблдума ўнесла папраўкі ў мясцовы закон «Аб гандлі», якім ўстаноўленыя квоты для замежных прадуктаў у крамах.

Пад абмежаванні патрапілі тавары з Беларусі і Казахстана. Падмаскоўныя дэпутаты хочуць, каб за іх прыкладам рушыла і Дзярждума, піша РБК.

Паводле задумы аўтараў дакумента, у кожнай прадуктовай катэгорыі доля імпарту не павінна перавышаць 50%. Як удакладніў намеснік старшыні Масаблдумы Мікіта Чаплін, тавары з Беларусі і Казахстана таксама патрапяць у катэгорыю «імпарт». Пакуль гаворка ідзе толькі аб агульных катэгорыях тавараў - мяса, сыры, гародніна, садавіна, аднак не выключана, што будзе распрацаваная больш дэталёвая спецыялізацыя, кажа ён.

Заканадаўцы Маскоўскай вобласці адразу адправілі свае прапановы калегам на федэральным узроўні - у Дзярждуму. Яны разлічваюць, што прыклад рэгіёну, які падтрымлівае ўласных сельгасвытворцаў, будзе заразлівы.

Нагадаем, што расейскі ўрад 7 жніўня 2014 апублікаваў спіс прадуктаў, забароненых да ўвозу ў Расею. У яго ўвайшлі тавары з ЗША, Еўразвязу, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі. Дакумент падпісаны прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым і прадугледжвае забарону на імпарт тэрмінам на адзін год. Забяспечыць кантроль над яго выкананнем даручана Федэральнай мытнай службе. Забароненыя да ўвозу мяса буйной рагатай жывёлы, свініна, мяса хатняй птушкі, мяса салёнае, сушанае або вэнджанае, рыба і ракападобныя, малюскі. Абмежаванні закранулі таксама малако і малочную прадукцыю, сыры, тварог на аснове раслінных тлушчаў, каўбасы і аналагічныя прадукты з мяса, гародніну, карняплоды, садавіну і арэхі.

Скарыстацца забаронай на ўвоз харчовых тавараў з далёкага замежжа паспяшаліся беларускія перапрацоўшчыкі, якія павялічылі пастаўкі сваёй прадукцыі на расейскі рынак. Для яе вырабу выкарыстоўваецца часткова мясцовая сыравіна, але пры гэтым беларускія прадпрыемствы нарасцілі куплю сыравіны ў краінах, супраць якіх уведзеныя санкцыі. У прыватнасці, прыкметна выраслі пастаўкі на беларускія прадпрыемствы нарвежскай рыбы і малака з Польшчы, Літвы і Латвіі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках