1 траўня 2024, Серада, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вучоныя будуць шукаць скарбы Радзівілаў у Нясвіжы

16
Вучоныя будуць шукаць скарбы Радзівілаў у Нясвіжы

У Нясвіжы 18 кастрычніка будуць шукаць скарбы Радзівілаў.

Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж», паведамляе БелТА.

Восенню 1939 года за некалькі дзён да прыходу Чырвонай арміі ў Нясвіж апошні ўладальнік замка Леон Радзівіл ноччу вынес і схаваў у зацішным месцы асабістыя каштоўнасці. Цягам 75 гадоў гэта заставалася сямейнай таямніцай, пакуль пра гэта не расказала ўнучка князя Дыяна Радзівіл-Караба падчас наведвання сёлета ўлетку музея-запаведніка.

Даследаваць тэрыторыю, дзе, як мяркуецца могуць быць закапаныя фамільныя каштоўнасці, будуць спецыялісты з Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Паназіраць за пошукам змогуць і турысты.

Архітэктурна-культурны комплекс былой рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы - адна з славутасцяў Беларусі, занесеная ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гістарычны помнік цікавы не толькі сваімі наземнымі збудаваннямі, але і падзямеллямі і склепам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках