1 траўня 2024, Серада, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Помнік Аляксандру Неўскаму хочуць усталяваць у Віцебску

40
Помнік Аляксандру Неўскаму хочуць усталяваць у Віцебску

Чакаюць толькі ўзгаднення з Лукашэнкам.

Пра гэта паведаміў журналістам галоўны архітэктар Віцебска Віталь Дубік падчас адкрыцця выставы «Зазірнуць у будучыню», прысвечанай планам забудовы горада, паведамляе «Радыё Свабода».

Гарадскія ўлады так і не адмовіліся ад гэтай ідэі, нягледзячы на пратэсты жыхароў абласнога цэнтра.

Яшчэ ў 2009 годзе Віцебскі гарвыканкам і Віцебская праваслаўная епархія абвясцілі і правялі конкурс мастацкіх праектаў у стварэнні помніка «святому князю Аляксандру Неўскаму». У тым жа годзе адбыліся і яшчэ два конкурсы - праектаў помнікаў княгіні Вользе, якая, паводле не пацверджанай навукоўцамі легендзе, заснавала Віцебск, і помніка вялікаму князю літоўскаму Альгерду, падчас кіравання якога сярэднявечны Віцебск дасягнуў найбольшага росквіту. Усе тры помнікі гарвыканкам збіраўся ўсталяваць яшчэ летам 2010 года.

Ідэю наконт помніка князю Альгерду сустрэлі найбольш добразычліва, аднак толькі ў сёлета яна была ўвасобленая ў жыццё. Больш за 4 гады цягнуліся спрэчкі прыхільнікаў і праціўнікаў, пакуль у чэрвені помнік нарэшце, не прэзентавалі.

Што тычыцца астатніх двух манументаў, то найбольш скептычна віцябляне паставіліся як раз да імкнення гарадскіх і абласных уладаў ушаноўваць у горадзе памяць пра Аляксандра Неўскага.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках