1 траўня 2024, Серада, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія школьнікі пачнуць вывучаць выступы Сталіна і «Дамастрой»

10
Расейскія школьнікі пачнуць вывучаць выступы Сталіна і «Дамастрой»

Выступ Іосіфа Сталіна ад 3 ліпеня 1941 будзе ўключаны ў спіс 100 галоўных дакументаў расейскай гісторыі, паводле версіі міністэрства культуры.

Аб гэтым піша газета «Известия» са спасылкай на Міхаіла Іпатава, дырэктара дэпартамента кіравання справамі Мінкультуры Расеі.

«Праект «Сто галоўных крыніц расейскай гісторыі» накіраваны на тое, каб вызначыць і падаць базавыя гістарычныя крыніцы, якія канструююць айчынную гісторыю і вызначаюць самаідэнтыфікацыю сучаснага соцыума. Усе гэтыя крыніцы з'яўляюцца помнікамі не толькі гісторыі, але ўсёй айчыннай культуры», - падкрэсліў Міхаіл Іпатаў.

Са слоў прадстаўніка Мінкультуры, гэтыя матэрыялы могуць выкарыстоўвацца для практычных заняткаў і самастойнай падрыхтоўкі вучняў, піша Lenta.ru.

У шэраг 100 галоўных крыніц расейскай гісторыі, паводле версіі Мінкультуры, сярод іншых увойдуць такія дакументы, як «Судзебнік» Івана IV, «Дамастрой», Саборнае ўкладанне 1649, Грамата Пажарскага аб скліканні Земскага сабора, пакт Молатава-Рыбентропа, Руска-візантыйская дамова 911 года і Хельсінкскі акт 1975 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках