1 траўня 2024, Серада, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля новага «спынення агню» байцоў АТА абстралялі 10 разоў

Пасля новага «спынення агню» байцоў АТА абстралялі 10 разоў

Усяго цягам мінулых дзён у зоне баявых дзеянняў у Данбасе зафіксавана больш за 50 абстрэлаў пазіцый украінскіх вайскоўцаў з боку баевікоў.

Пасля паўторнага абвяшчэння аб рэжыме спынення агню ў зоне АТА пазіцыі ўкраінскіх сілавікоў 10 разоў падпадалі пад абстрэл з боку баевікоў. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў кіраўнік Інфармацыйнага супраціву Дзмітрый Тымчук.

Усяго, з ягоных слоў, цягам мінулых дзён у зоне баявых дзеянняў у Данбасе зафіксавана больш за 50 абстрэлаў пазіцый украінскіх вайскоўцаў з боку баевікоў.

«У Луганскай вобласці пасля 18:00 7 кастрычніка і да 09:00 8 кастрычніка зафіксавана 9 абстрэлаў (6 - у раёне н. п. Трохізбенка, 3 - н.п. Шчасце). Абстрэлы праводзіліся з 20:30 7 кастрычніка да 02:00 8 кастрычніка з мінамётаў і стралковай зброі», - паведаміў Тымчук.

З ягоных звестак, тэрарыстычныя групы, падпарадкаваныя аднаму з верхаводаў ЛНР Аляксею Мазгавому, атрымалі ўказанне ігнараваць рэжым спынення агню і працягваць наносіць агнявыя ўдары па пазіцыях украінскіх войскаў і грамадзянскіх аб'ектах.

«У Данецкай вобласці з учорашняга вечара тэрарыстамі быў праведзены 1 абстрэл - а 5:00 8 кастрычніка зафіксаваны артылерыйскі абстрэл пазіцый украінскіх войскаў у раёне н.п. Краснагораўка. У раёне н.п. Дэбальцава абстрэлы спыніліся са спазненнем - з 19:00 учорашняга вечара», - дадаў вайсковы эксперт.

Нагадаем, у РНБА паведамілі, што ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі зноў абвешчаны «рэжым цішыні», які павінен дзейнічаць з 18:00 7 кастрычніка.

Фота: Reuters

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках