1 траўня 2024, Серада, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бажэна Рынска: У Расеі ва ўладзе знаходзяцца бандыты

13
Бажэна Рынска: У Расеі ва ўладзе знаходзяцца бандыты

Маскоўская журналістка Бажэна Рынска заявіла, што ва ўладзе ў Расеі знаходзіцца АЗГ.

Нядаўна журналістка была прызнаная вінаватай у справе аб нанясенні пабояў карэспандэнту тэлеканала НТВ і прысуджаная да аднаго года папраўчых работ і ўтрыманню дзесяці працэнтаў заробку. Зрэшты, нават пракурор прызнаў, што дзеянні падсуднай былі справакаваныя пацярпелымі.

Бажэна Рынска вінаватай сябе не ўважае.

У інтэрв'ю «Ленте.Ру» яна так пракаментавала сітуацыю на расейскай тэлевізіі і не толькі: «Ёсць тэлеканал «Дождь», які зроблены на каленцы, але імкнецца даваць поўную аб'ектыўную інфармацыю. Уся астатняя тэлевізія - гэта частка арганізаванай злачыннай групы. На маю думку, туды таксама ўваходзіць улада, РПЦ, мянты, суды.

ТВ - гэта частка злачыннай групоўкі, якая дапамагае ўтрымліваць ва ўладзе злачынцаў, якія ўзбагачаюцца, займаючыся распілаваннем краіны. Гэта прылада падтрымання ўлады. Уся наша дзяржаўная машына - гэта АЗГ. Вы чулі іх апошнюю ініцыятыву кампенсаваць з бюджэту страты нашых бізнэсоўцаў, якія трапілі пад санкцыі? І тут жа следам - выплату мацярынскага капіталу яны хочуць скасаваць. На яго грошай ужо не засталося. Што гэта, як не дзеянні АЗГ?»

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках