1 траўня 2024, Серада, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын ачуньвае пасля невядомай хваробы

11
Кім Чэн Ын ачуньвае пасля невядомай хваробы

Лідэр КНДР Кім Чэн Ын, які цягам месяца не з'яўляўся на публіцы, знаходзіцца ў адным з населеных пунктаў на поўнач ад Пхеньяна.

Там ён аднаўляе здароўе пасля хваробы, назва якой не выдаецца, піша ў сераду выданне «Чосон ільба» са спасылкай на мінабароны Паўднёвай Карэі.

З такой заявай выступіў перад парламентарыямі кіраўнік паўднёвакарэйскага ведамства Хан Мін Ку. З ягоных слоў, нягледзячы на супярэчлівыя паведамленні пра здароўе Кім Чэн Ына, якія перыядычна з'яўляюцца ў прэсе, звесткі мінабароны Паўднёвай Карэі найбольш дакладна адлюстроўваюць існае становішча рэчаў, паведамляе РІА «Новости».

«Я мяркую, што мы атрымліваем вельмі дакладную інфармацыю ад разведвальнага падраздзялення міністэрства абароны. Мы робім усё магчымае для таго, каб дакладна ацаніць сітуацыю», - сказаў міністр.

Раней паведамлялася, што лідэр КНДР Кім Чэн Ын у сярэдзіне верасня перанёс аперацыю на ногі і праходзіць курс рэабілітацыі ў сталічным шпіталі Bonghwa Clinic, у якім традыцыйна лечацца высокапастаўленыя партыйныя дзеячы. Пазней гэтую інфармацыю зняпраўдзіў прадстаўнік КНДР у Радзе ў правах чалавека ААН.

Некаторыя паўднёвакарэйскія СМІ паведамлялі, што Кім Чэн Ын не з'яўляўся на публіцы пасля наведвання канцэрта ў Пхеньяне 3 верасня, а відэаматэрыялы з папярэдніх мерапрыемстваў лідэра КНДР могуць паказваць на тое, што ён хворы, адзначала агенцтва Асашыэйтэд Прэс. Заходнія СМІ таксама адзначылі, што падчас чарговай цырымоніі ў Пхеньяне лідэр КНДР прыкметна кульгаў. Разам з тым, інфармацыйны рэсурс «Голас Амерыкі» адзначыў небывалы выпадак, калі аператары паўночнакарэйскага тэлебачання не паспрабавалі схаваць відавочны фізічны недахоп ці праблему са здароўем у вышэйшага кіраўніка.

Міжнародныя эксперты мяркуюць, што акрамя магчымых праблем са здароўем Кім Чэн Ын можа часова пазбягаць з'яўленняў на публіцы праз неспакойную абстаноўку ў Пхеньяне на фоне «далейшай барацьбы за ўладу» вышэйшых вайсковых чыноў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках