1 траўня 2024, Серада, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Фэйсбуку» можна будзе кантактаваць ананімна

2
У «Фэйсбуку» можна будзе кантактаваць ананімна

Найбуйнейшая ў свеце сацсетка Facebook займаецца распрацоўкай мабільнага прыкладання, у якім карыстальнікі атрымаюць магчымасць мець кантакты ананімна.

Паводле чутак, запуск прыкладання намечаны ўжо на бліжэйшыя тыдні.

Галоўная асаблівасць навінкі заключаецца ў тым, што карыстальнікі гэтага прыкладання не абавязаны ўказваць аб сабе абсалютна ніякай сапраўднай інфармацыі. Новы сэрвіс дазволіць любому карыстальніку Facebook пад псеўданімам адкрыта выказваць сваё меркаванне на тэмы, якія ён не хацеў бы абмяркоўваць пад сваім рэальным імем. Такім чынам, кампанія вырашылася на эксперымент, адыходзячы ад палітыкі «адкрытасці», якой яна прытрымлівалася апошнія гады, паведамляе БелТА.

Вядома, што распрацоўшчыкам прыкладання з'яўляецца Джош Мілер, які ў свой час заснаваў сэрвіс Branch, які дазваляе дзяліцца спасылкамі на ўпадабаныя навінавыя матэрыялы. Ці будзе новае прыкладанне інтэграванае ў сацыяльную сетку і якія функцыі ў ім будуць даступныя, пакуль застаецца загадкай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках