1 траўня 2024, Серада, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Днепрапятроўску займаўся разбоем фальшывы «Правы сектар»

6
У Днепрапятроўску займаўся разбоем фальшывы «Правы сектар»

На блокпосце ля сяла Сасноўка Пакроўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці Украіны затрымалі злачынную групу, якая выдавала сябе за «Правы сектар» і рабавала простых людзей.

Пра гэта паведамляе Украінская праўда са спасылкай на прэс-службу Днепрапятроўскай гарадской адміністрацыі.

Паводле паведамлення, затрыманне правяла самаабарона Пакроўскага раёна сумесна са спецпадраздзяленнем «Крыўбас».

Групоўка дзейнічала на тэрыторыі Вяліканавасёлкаўскага раёна Данецкай вобласці.

Пры аглядзе аўтамабіляў групоўкі на блокпосце былі канфіскаваныя граната «Ф-1» з запалам, газавы пісталет з магазінам, два аўтаматы і пяць магазінаў да іх. У аўтамабілі «Таўрыя» былі выяўленыя два магазіны да аўтамата Калашнікава без маркіроўкі.

Цяпер тром мужчынам уручаныя пісьмовыя паведамленні аб падазрэнні ва ўчыненні злачынстваў - незаконнага валодання зброяй, іх ўзялі пад варту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках