1 траўня 2024, Серада, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гомельца супрацоўнікі УБАЗ знайшлі аўтамат з глушыцелем

9
У гомельца супрацоўнікі УБАЗ знайшлі аўтамат з глушыцелем

Мужчына захоўваў зброю ў кватэры мясцовай жыхаркі.

Супрацоўнікі галоўнай управы барацьбе з аргзлачыннасцю і карупцыяй ўчора паспяхова выкарысталі аператыўную інфармацыю ў дачыненні да 41-гадовага жыхара Беразак Гомельскага раёна. Знойдзены аўтамат Agram-2000 з глушыцелем і 20 патронамі. Гаспадар затрыманы. У праваахоўных органах не выключаюць: ён меў дачыненне да адной з груповак, якая надоечы дзейнічала на Гомельшчыне, піша onliner.by.

Такія аўтаматы з'явіліся падчас югаслаўскай вайны і выкарыстоўваліся харвацкім войскам.

Паводле інфармацыі МУС, мужчына захоўваў зброю ў кватэры мясцовай жыхаркі.

Ён мае судзімасці за разбой на тэрыторыі Беларусі і за захоўванне зброі ў Расеі. Праваахоўныя органы цяпер падрабязна вывучаюць крымінальнае мінулае затрыманага наогул і гісторыю аўтамата ў прыватнасці. Распачатая крымінальная справа за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках