1 траўня 2024, Серада, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы ўпэўненыя, што за мяжой іх бачаць духоўнымі, спагаднымі і багатымі

32
Расейцы ўпэўненыя, што за мяжой іх бачаць духоўнымі, спагаднымі і багатымі

Большасць расейцаў, якія ўзялі ўдзел у даследаванні УЦДГМ, мяркуюць, што замежнікі разглядаюць Расею як "цікавую краіну" з "моцнай уладай".

Меркаванні аб негатыўным успрыманні РФ з боку жыхароў іншых краін праз аўтарытарызм і марнатраўнасць сустракаюцца значна радзей.

Як тлумачыць "Коммерсант", удзельнікам сацыялагічнага даследавання прапаноўвалася ацаніць характарыстыкі-антонімы. У выніку большасць расейцаў паказала на тое, што замежнікі разглядаюць Расею як"цікавую". Папулярным было і меркаванне аб тым, што Расею ўспрымаюць як "краіну з моцнай уладай". Высокія адзнакі атрымалі і такія характарыстыкі, як "незалежнасць", "спагадлівасць", "гасціннасць" і "багацце", а таксама імкненне да духоўных каштоўнасцяў.

Меркаванні аб меркаваннях замежнікаў пра Расею як аўтарытарную, упартую і марнатраўную краіну былі значна менш папулярнымі.

"Такой грамадзяне хочуць бачыць нашую краіну, яны мяркуюць, што людзі ў Расеі цікавыя і спагадныя, і не хочуць згаджацца, што за мяжой іх уважаюць за панурых і злых", - тлумачыць дырэктарка камунікацый УЦВГД Вольга Камянчук.

"Людзі як быццам глядзяцца ў крывое люстэрка і бачаць сябе не такімі, якія яны ёсць напраўду", - згаджаецца старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі РАН Лявонцій Бызаў.

Нагадаем, даследаванні, праведзеныя ў 44 краінах свету амерыканскім агенцтвам Pew Research Center паказалі, што за апошні год колькасць тых, хто негатыўна ставіцца да Расеі, вырасла з 43 да 72%. Адмоўны рэйтынг Расеі вырас у 20 з 36 краін, у якіх апытанні праводзіліся два гады запар, знізіўся ў шасці і застаўся на ранейшым узроўні ў 10. Найбольшае пагаршэнне адбылося ў Польшчы, Нямеччыне, Італіі, Гішпаніі, Францыі, ЗША і Вялікабрытаніі.

Фота: AP

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках