1 траўня 2024, Серада, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка патрабуе ад Расеі $700 мільёнаў за «падатковы манеўр»

17
Лукашэнка патрабуе ад Расеі $700 мільёнаў за «падатковы манеўр»

Расейскі бюджэт можа недалічыцца яшчэ $700 мільёнаў.

Канчатковая сума, на якую будуць скарочаныя беларускія пошліны на нафтапрадукты, стане вядомая 10 кастрычніка, калі ў Менску адбудзецца сустрэча Пуціна і Лукашэнкі. Сума кампенсацыі можа скласці не менш як $700 млн, пішуць «Ведомости» са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў Менску.

Гэтую суму выданню на ўмовах ананімнасці пацвердзіў чыноўнік Расейскага ўрада, заўважыўшы пры гэтым, што «у Беларусі надмерны апетыт». Яшчэ адна ўрадавая крыніца дадала, што зніжкі для Беларусі могуць апынуцца яшчэ вышэйшымі.

Такім чынам агульныя страты Расеі праз «зніжкі» Менску павялічацца да $2,2 млрд. Увесну сёлета ўжо было пастаноўлена дазволіць Беларусі не пералічваць Расеі $1,5 млрд пошлін (такая была ўмова ўступлення нашай краіны ў Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС)) . Без гэтых ільгот Менск павінен быў пералічыць Расеі ў наступным годзе $3 млрд.

Увесну Расея пастанавіла правесці падатковы манеўр ў нафтавай галіне: рэзкі рост ПЗКВ і рэзкае зніжэнне пошлін за тры гады. Зніжэнне пошлін прывядзе да росту ўнутранага кошту на нафту ў Расеі, гэта знізіць маржу НПЗ, як Расейскіх, так і ў беларускіх - яны таксама закупляюць нафту ў Расеі па ўнутранаму кошту, без пошлін.

Цяпер за кошт такога бяспошліннага рэжыму Беларусь атрымлівае трансферт з Расеі ў суме $6 млрд (страты Расейскага бюджэту); Беларусь разлічвала, што гэты трансферт павялічыцца да $7-7,5 млрд, падлічыў Аляксандр Кнобель з Расейскага Інстытута Гайдара. Але праз падатковы манеўр Беларусь будзе несці страты і гэта нівеліруе эфект ад зніжкі, таму яе пастанавілі павялічыць яшчэ больш, тлумачыў ён.

, - мяркуе Расейскі федэральны чыноўнік: Беларусь заявіла, што калі не скароцяць суму пералікаў, то яна не будуць уступаць у ЕАЭС.

Канчатковая пастанова будзе прынятая 10 верасня ў Менску на сустрэчы прэзідэнтаў, падкрэсліваюць чыноўнікі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках