1 траўня 2024, Серада, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Услед за Крымам Пуціну спатрэбіцца Байканур

34
The Wall Street Journal: Услед за Крымам Пуціну спатрэбіцца Байканур

А каб атрымаць яго, Расеі трэба захапіць Казахстан.

Магчыма, прэзідэнт Пуцін яшчэ наважыць навязаць спыненне агню на Усходняй Украіне шляхам уводу расейскіх міратворчых сіл, піша ў сваім артыкуле, апублікаваным The Wall Street Journal, Джош Гелернтэр, аглядальнік National Review Online. «Гэта будзе азначаць, што Расея зноў захопіць яшчэ адзін кавалак былой савецкай імперыі», - гаворыцца ў артыкуле, які цытуе Инопресса.ру.

Наступнай асцерагаецца стаць Эстонія. «Тым часам Расея ў апошнія тыдні пачала вайсковыя вучэнні на сваёй мяжы з такой жа верагоднай мішэнню - Казахстанам. Такой жа верагоднай і, магчыма, больш прывабнай», - піша аўтар.

Прыкладна чвэрць насельніцтва Казахстана - этнічныя расейцы, як і ў Эстоніі. У адрозненне ад Эстоніі, Казахстан не знаходзіцца ў NАТO. «Як і Украіна, у 90-я гады ён перадаў Расеі сваю ядзерную зброю. Як і Украіна, ён валодае тым, што Расея вельмі хоча атрымаць. Расея акупавала ўкраінскую Крымскую паўвыспу, а разам з ёю - дамінуючую пазіцыю ў Чорным моры. Каб гарантаваць сабе дамінуючую пазіцыю ў космасе, Расеі патрэбны касмадром Байканур, што на поўдні Казахстана», - гаворыцца ў артыкуле.

Аўтар мяркуе: магчыма, паездка Пуціна на будпляцоўку касмадрома «Усходні» была «хутчэй прадуманай спробай ўвесці ў зман». «Пуцін хоча Байканур і, магчыма, каб яго атрымаць, гатовы захапіць Казахстан», - гаворыцца ў артыкуле.

За тыдзень да паездкі на «Усходні» Пуцін сказаў, што Казахстан - «дзяржава на тэрыторыі, на якой ніколі дзяржавы не было. У казахаў не было дзяржаўнасці». [Такая цытата ў арыгінале артыкула. Поўная версія цытаты: «ён [Нурсултан Назарбаеў] жа стварыў дзяржаву на тэрыторыі, на якой дзяржавы не было ніколі. У казахаў не было дзяржаўнасці ніколі - ён яе стварыў»].

«Тым часам Расея перакінула на сваю мяжу з Казахстанам 4 тысячы вайскоўцаў у рамках «плана вучэнняў», - піша аўтар.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках