1 траўня 2024, Серада, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Парашэнкі ачоліў камітэт выведкі

1
Дарадца Парашэнкі ачоліў камітэт выведкі

Пётр Парашэнка стварыў камітэт у пытаннях выведкі пры прэзідэнце Украіны і прызначыў ягоным кіраўніком свайго дарадцу Ігара Смяшко.

Пастанова аб гэтым прынятая «з мэтай павышэння эфектыўнасці работы ў забеспячэнні ажыццяўлення прэзідэнтам паўнамоцтваў у кіраўніцтве, каардынацыі і кантролю за дзейнасцю выведвальных органаў Украіны», піша «Украінская праўда».

Камітэт утвараецца ў складзе старшыні, двух намеснікаў старшыні, у тым ліку аднаго першага, і іншых чальцоў камітэта, якія бяруць удзел у яго працы на грамадскіх пачатках.

Персанальны склад камітэта зацвярджаецца прэзідэнтам Украіны паводле прадстаўлення старшыні камітэта.

Старшыні камітэта Ігару Смяшко даручана ўнесці ў двухтыднёвы тэрмін: праект палажэння аб Камітэце ў пытаннях выведкі пры прэзідэнце і прапановы ў яго персанальным складзе, і прапановы аб парадку каардынацыі дзейнасці выведвальных органаў Украіны ў асаблівы перыяд.

У сваю чаргу прэс-сакратар Парашэнкі Святаслаў Цэголка растлумачыў, што прэзідэнт паставіў задачу «аб'ектыўна інфармаваць войска, краіну, свет што да вайны і пагрозаў».

Ігар Смяшко ачольваў Службу бяспекі Украіны з 4 верасня 2003 да 4 лютага 2005 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках