1 траўня 2024, Серада, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскім заўзятарам масава забараняюць уезд у Беларусь

56
Украінскім заўзятарам масава забараняюць уезд у Беларусь

Многія ўкраінцы не змаглі трапіць у Беларусь на сённяшні матч зборных.

Фанатам у пашпарты ставяць штампы аб забароне ўезду ў нашу краіну на мяжы. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ў групе belultras.by ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

«Нашы паўднёвыя суседзі пачынаюць прыбываць у Беларусь на матч нацыянальных зборных Беларусі і Украіны. Але, на жаль, не ва ўсіх гэта атрымліваецца: вось такія штампы ставяць памежнікі без тлумачэння прычын» - пішуць беларускія заўзятары.

Сайт belultras.by паведамляе таксама пра тое, што беларускія спецслужбы напярэдадні матчу нацыянальных зборных пачалі паляванне і на мясцовых актывістаў.

«Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска адбыўся суд над адным з фанатаў менскага «Дынама» і зборнай Беларусі. Артыкулы 17.1 і 23.4 (нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы і супраціў пры затрыманні). Як вынік, 10 дзён арышту. Таксама вядома, што гэта не адзіны выпадак такога затрымання і суда», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, заўтра а 21:45 на «Барысаў-Арэне» пачнецца матч кваліфікацыі Еўра-2016 паміж зборнымі Беларусі і Украіны.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках