1 траўня 2024, Серада, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны менскі школьнік катаўся на «Жыгулях» па двары

5
П'яны менскі школьнік катаўся на «Жыгулях» па двары

П'янага школьніка за стырном затрымалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сёння ноччу ў Менску.

«Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Варвашэні. Сямнаццацігадовы хлопец ехаў на аўтамабілі ВАЗ-2105 па двары і быў спынены супрацоўнікамі аддзела ДАІ Партызанскага РУУС для праверкі дакументаў. Але, як высветлілася, пасведчання кіроўцы ён яшчэ не атрымліваў. Да таго ж ад яго зыходзіў рэзкі пах алкаголю. Пасля правядзення агляду ў крыві парушальніка было выяўлена больш за праміле алкаголю. Пазней хлопец растлумачыў, што напярэдадні выпіў каля 200 г піва», - паведамілі БелТА ў АДАІ Партызанскага РУУС Менска.

На гэты момант на парушальніка складзеныя два адміністрацыйныя пратаколы: за кіраванне транспартным сродкам без пасведчання кіроўцы і за кіраванне ў нецвярозым стане. Усе матэрыялы справы перададзеныя ў раённую інспекцыю ў справах непаўналетніх для далейшай пастаноўкі на прафілактычны ўлік. Акрамя таго, супрацоўнікамі міліцыі будуць усталёўвацца асобы, якія ўцягнулі непаўналетняга ў распіццё алкагольных напояў або прадалі яму спіртное. Калі такія знойдуцца, яны таксама будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках