1 траўня 2024, Серада, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перад уваходам у Каложскую царкву прасеў грунт

2
Перад уваходам у Каложскую царкву прасеў грунт

Архітэктары запэўніваюць, што ведаюць, як развязаць праблему.

Некаторыя расколіны ў падмурку і агароджы храма спарадзілі ў сярэдзіне верасня чуткі пра пагрозу апоўзня. Спецыялісты інстытута "Гародняграмадзянпраект", якія не першы дзясятак гадоў займаюцца праблемамі Каложы, дадаткова агледзелі храм і вынеслі свой вердыкт: у помніку архітэктуры ніякіх зменаў не адбылося і стаіць ён надзейна, піша "Гарадзенская праўда".

Спецыялісты інстытута пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Рышарда Кацынеля правялі дадатковыя інжынерна-геалагічныя абследаванні грунтоў у месцы прасядання брукавання перад галоўным уваходам у царкву. Ужо першыя яго вынікі паказалі: ні царква, ні пляцоўка перад ёю не аселі і не з'ехалі ні на міліметр. Гэта перш за ўсё вынік прынятых дзесяць гадоў таму мер ва ўмацаванні ўзгорка.

А вось расколіны ў паўднёва-заходнім куце царквы - вынік вялікай колькасці вады, якая прывяла да частковага прасядання грунту. Справа ў тым, што шурпатая плітка з ірванага каменя была выкладзеная на пясок, а не на раствор. Таму вада праз швы пранікала ў грунт. Рышард Кацынель прывёў цікавы факт. У свой час яны праводзілі некаторыя абследаванні на вуліцах Савецкай і Ажэшкі. Даводзілася здымаць пліты бруку двадцацісантыметровай таўшчыні. Дык вось, высветлілася, што майстры тых часоў швы вакол кожнай пліткі залівалі драўнянай хваёвай смалой, каб вада не пранікала ў грунт, а з жолабаў сцякала ў ліўневую каналізацыю. Таму маставая гэтых вуліц да гэтага часу не паддаецца разбурэнню вадой, калі толькі ў сапраўдны час яе не пашкодзілі.

Менавіта праз адсутнасць ізаляцыі і зваротнага ўхілу за галоўным уваходам у царкву ўтвараецца зацёк вады. А што пад ёй? Спецыялісты інстытута прасвідравалі свідравіну глыбінёй шэсць метраў і ўзялі ўзоры грунту. Пробы пацвердзілі вынікі раней выкананых пошукаў.

З'явілася рэальная версія: у даўнія часы на гэтым месцы быў равок, па якім вада міма царквы сцякала ў бок Нёмана. Пазней на вышыню каля чатырох метраў гэта паглыбленне было засыпанае насыпным грунтам, у тым ліку смеццем і чарназёмам. І ўсё гэта знаходзіцца ў звадкаваным стане ад пранікаючай праз брук вады. З гэтай прычыны вада тут збіраецца і затрымліваецца перад агароджай царквы. Утворылася вадзяная «каша», праз што асеў кавалак плота і зусім трохі падмурак пад драўлянай прыбудовай.

На думку Рышарда Кацынеля, гэтую частку брукавання перад галоўным уваходам трэба зняць і перакласці такім чынам, каб ухіл быў ад плота ў бок уваходу на тэрыторыю. А саму плітку трэба пакласці на раствор, каб туды не пранікала вада. Улічваючы, што тут знойдзены былы равок да чатырохметровай глыбіні, інстытут прапануе закачаць у яго вадкі цэментавы раствор. Ён запоўніць усе ракавіны, што ўтварыліся, і ўмацуе грунт. Створыцца ахоўны корак і для падмурку царквы. Глейкі грунт дазваляе выканаць такую ж ін'екцыю, якую ў свой час праводзілі на падпорнай сцяне Каложы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках