1 траўня 2024, Серада, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз цёплую восень кляшчы атакуюць беларусаў

18
Праз цёплую восень кляшчы атакуюць беларусаў

У верасні ў Беларусі было зарэгістравана больш за 12 тысяч пацярпелых ад укусаў кляшчоў, уключаючы 2076 дзяцей.

Гэта на 56% больш, чым за аналагічны перыяд у мінулым годзе.

Больш за ўсё зарэгістравана ў Віцебскай вобласці - у 2,5 разы. У Менскай вобласці колькасць пацярпелых вырасла ў 1,9 разы, у Менску - у 1,7 разы, паведамляе БелаПАН.

Медыкі тлумачаць рост колькасці пацярпелых цёплым надвор'ем, багатым грыбным сезонам, і, як следства, актыўным наведваннем лясоў насельніцтвам. Акрамя таго, адзначылі ў РЦГЭіГЗ, восенню традыцыйна адзначаецца пік актыўнасці іксодавых кляшчоў.

Агулам за дзевяць месяцаў гэтага года з укусамі кляшчоў у арганізацыі аховы здароўя звярнуліся больш за 41 тысяч чалавек, у тым ліку 11.472 дзіцяці.

«У сувязі з тым, што сіноптыкі прагназуюць цёплае надвор'е ў кастрычніку, існуе вялікая верагоднасць захавання вялікай актыўнасці іксодавых кляшчоў у лясной зоне», - папярэдзілі ў РЦГЭіГЗ.

У перыяд актыўнасці іксодавых кляшчоў з вясны да позняй восені існуе небяспека заражэння такімі інфекцыямі, як клешчавы энцэфаліт і хвароба Лайма. Для прафілактыкі гэтых захворванняў медыкі раяць максімальна закрываць адкрытыя ўчасткі цела пры наведванні лесапаркавых зон, ужываць рэпеленты і акарыцыдныя сродкі, кожныя адну-дзве гадзіны праводзіць агляды адзення і скураных пакроваў, а таксама ўжываць у ежу толькі кіпячонае казінае малако.

У выпадку прысмоктвання кляшча раяць выдаліць яго, апрацаваць рану ёдам і звярнуцца да ўчастковага тэрапеўта або педыятра за прафілактычным лячэннем.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках