1 траўня 2024, Серада, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскі чыноўнік просіць Лукашэнку аб памілаванні

24
Магілёўскі чыноўнік просіць Лукашэнку аб памілаванні

Яўген Дуплеўскі, які падазраецца ў карупцыйным злачынстве, падаў на імя Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні.

У дачыненні да былога начальніка ўправы адукацыі Магілёўскага гарвыканкама распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены паўторна або групай асоб паводле папярэдняй змовы). Санкцыя прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Яўген Дуплеўскі падазраваўся ў тым, што ў хаўрусе са службовымі асобамі сярэдняй школы горада учыніў крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, паведамляе БелаПАН.

Было выяўлена, што ў 2010-2013 гадах ён уладкоўваўся ў школу на працу ў сумяшчальніцтве настаўнікам факультатыўных заняткаў на ўмовах тэрміновай працоўнай дамовы, пры гэтым заняткі не праводзіў. Яму фіктыўна быў налічаны заробак на агульную суму блізу 22 млн рублёў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках