1 траўня 2024, Серада, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расследаванне Смаленскай катастрофы ў Польшчы падоўжанае да 2015 года

7
Расследаванне Смаленскай катастрофы ў Польшчы падоўжанае да 2015 года

Адна з прычын такой пастановы - чаканне далейшых экспэртных высноў.

Галоўная вайсковая пракуратура Польшчы падоўжыла расследаванне прычын смаленскай авіякатастрофы 2010 года, у якой, сярод іншых, загінулі прэзідэнт краіны Лех Качыньскі з жонкай, паведамляе беларуская служба «Польскага радыё».

Пракурор Галоўнай управы Вайсковай пракуратуры прыняў пастанову падоўжыць расследаванне смаленскай катастрофы да 10 красавіка 2015 года - распавёў прадстаўнік пракуратуры, маёр Марцін Максьян. Ён падкрэсліў, што адна з прычын такой пастановы - чаканне далейшых экспэртных высноў.

«Прынамсі, маецца на ўвазе меркаванне Тэхнічнага інстытута Паветраных сіл у Варшаве, які даследуе абломкі металу з бярозы на дарозе самалёта, таксама мы чакаем высноў судмедэкспэртызы ахвяраў авіякатастрофы», - сказаў ён.

Тым часам 30 сем'яў ахвяраў смаленскай авіякатастрофы напісалі ліст прэзідэнту Польшчы з заклікам ініцыяваць будаўніцтва манумента ў памяць тых, хто пацярпеў у гэтай трагедыі. Бліжэйшыя дні Браніслаў Камароўскі павінен сустрэцца з прадстаўнікамі сем'яў загінулых, каб абмеркаваць свой удзел у гэтай справе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках