1 траўня 2024, Серада, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Элтан Джон і Кайлі Міноўг пераспявалі хіт The Beach Boys

Элтан Джон і Кайлі Міноўг пераспявалі хіт The Beach Boys

27 папулярных выканаўцаў пераспявалі песню гурта The Beach Boys пад назвай God Only Knows 1966 года.

На песню быў зняты супольны кліп, які быў прымеркаваны да запуску новага праекту BBC Music.

Паводле версіі часопіса Rolling Stone, кампазіцыя God Only Knows з'яўляецца адной з 500 найвялікшых песень усіх часоў.

У запісе God Only Knows, у прыватнасці, узялі ўдзел Элтан Джон, Кайлі Міноўг, Фарэл Уільямс, Стыві Уандэр, Эмелі Сандэ, Флорэнс Уэлч, Браян Мэй, Крыс Марцін і Lorde. Песня будзе выпушчаная ў выглядзе сінгла. Усе сродкі, атрыманыя ад яго рэалізацыі, будуць выдаткоўвацца на падтрымку штогадовага дабрачыннага марафону BBC Children in Need.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках