1 траўня 2024, Серада, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч загадаў Мінфіну пазычыць грошай у беларусаў

28
Мясніковіч загадаў Мінфіну пазычыць грошай у беларусаў

Прэм'ер-міністр Беларусі зацвердзіў план прыцягнення Міністэрствам фінансаў грашовых сродкаў у бюджэт ад размяшчэння рублёвых дзяржаблігацый.

Пакуль гэты дакумэнт не апублікаваны. Адпаведная інфармацыя падаецца ў кастрычніцкім аглядзе «БСБ Банка» пра стан ліквіднасці ў банкавым сэктары, паведамляе БелаПАН.

Аўтары агляду нагадваюць, што на фоне залішняй ліквіднасці ў банкавай сістэме ў верасні не адбыўся першы ў гэтым годзе аўкцыён размяшчэння дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый (ДДА 274) з тэрмінам аплаты 538 дзён.

«Попыт быў толькі з боку аднаго інвэстара, у выніку чаго аўкцыён быў прызнаны неправедзеным. Для паспяховага дадатковага размяшчэння былі ўнесеныя змены ў нарматыўныя дакумэнты, якія дазваляюць рэалізоўваць працэнтныя дзяржаўныя каштоўныя паперы, намінаваныя ў беларускіх рублях, коштам ніжэйшым за намінальную вартасць. Мы спадзяемся, што з улікам гэтых змен планаванае ў кастрычніку дадатковае размяшчэнне пройдзе больш паспяхова», - мяркуюць спецыялісты «БСБ Банка».

Тым больш, дадаюць яны, «што прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч выдаў распараджэнне, якім зацвердзіў план прыцягнення Мінфінам да канца 2014 грашовых сродкаў у нацыянальны бюджэт з дапамогай размяшчэння дзяржаўных каштоўных папер, намінаваных у беларускіх рублях». «Аднак у вольным доступе гэтага дакумэнта пакуль няма», - канстатуюць аўтары банкавага агляду.

Размясціць аблігацыі, намінаваныя ў беларускіх рублях, рэкамендаваў Мінфіну ўлетку сёлета Нацыянальны банк.

Акрамя таго, паводле звестак, Нацбанк рэкамендаваў камэрцыйным банкам накіраваць на набыццё валютных дзяржаблігацый Мінфіна сродкі ў замежнай валюце, якiя вызваляюцца ў выніку выканання Нацбанкам абавязанняў ва ўгодах абмену дэпазітамі і форварднага продажу.

Нагадаем, у 2010 годзе, калі ў Беларусі праходзілі прэзідэнцкія выбары, Нацбанк пазычаў (у рамках аперацый абмену дэпазітамі) замежную валюту ў камэрцыйных банкаў для падтрымання золатавалютных рэзерваў. Гэтыя аперацыі выклікалі сур'ёзную заклапочанасць у крэдытораў Беларусі.

У сярэдзіне 2011 на патрабаванне Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС Нацыянальны банк спыніў пазычанні замежнай валюты ў камэрцыйных банкаў. Аднак пачынаючы з восені 2012 года пазычаць замежную валюту ў камэрцыйных банкаў пачало Міністэрства фінансаў, прапаноўваючы камбанкам, а затым і фізічным асобам набыць валютныя дзяржаблігацыі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках