5 траўня 2024, Нядзеля, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Гордан: Януковіч у запоі - да яго дайшло, што ён нарабіў

37

Беглы экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч знаходзіцца цяпер у Сочы на ўласным лецішчы ў запоі.

Пра гэта вядомы ўкраінскі журналіст Зміцер Гордан заявіў са спасылкай на надзейныя крыніцы ў эфіры тэлеканала 24, піша «Главком».

«Януковіч цяпер у запоі. Вы ведаеце, што ён цяпер сядзіць у Сочы на сваім лецішчы і непрабудна п'е», - сказаў ён.

Журналіст адзначыў, што не можа абвясціць крыніцу гэтай інфармацыі, аднак адказвае за свае словы.

«Я ведаю дакладна, што калі ён жыў пад Масквой, да яго прыехаў Сяргей Барысавіч Іваноў - кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Пуціна. Януковіч сустрэў яго ў халаце, пад чаркай і пачаў выдаваць яму загады. Пасля гэтага Іваноў прыехаў да Пуціна і сказаў: «Больш мяне туды не адпраўляйце, таму што не зразумела, хто ў каго ў гасцях знаходзіцца: ён у нас або мы ў яго, - распавёў Гордан. - Януковіч у запоі, у дэпрэсіі. Таму што, напэўна, нават да ягонай галавы дайшло, што ён нарабіў у гістарычным плане».

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках