5 траўня 2024, Нядзеля, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гучная справа: кіроўцу, які збіў трохгадовую дзяўчынку, далі два гады «хіміі»

16
Гучная справа: кіроўцу, які збіў трохгадовую дзяўчынку, далі два гады «хіміі»

Таксама абвінавачаны Артур Цурко абавязаны выплаціць кампенсацыю бацькам у суме 19 тысяч даляраў.

Суд Маскоўскага раёна Менска вынес прысуд у гэтай рэзананснай справе, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Тую суму, якую запатрабавалі з мяне бацькі загінулай дзяўчынкі - я мяркую, што гэта вымагальніцтва, - сказаў адразу пасля абвяшчэння прысуду Артур Цурко. - Чамусьці на судзе бацькі адразу забыліся пра смерць дзіцяці, ніхто не ўлічваў што ў іх праблемная сям'я. Так, я прызнаю сваю віну, гатовы несці пакаранне, працаваць у ЖЭСе сантэхнікам і выплачваць грошы. Але патрабаваць з мяне паўтара мільярда - гэта не рэальна. Адкуль у мяне, простага чалавека, такія грошы?! Проста бацькі захацелі за мой кошт развязаць кватэрнае пытанне.

Нагадаем, бацькі патрабавалі за маральную шкоду 140 000$.

Абвяшчэнне прысуду кіроўцу, які збіў насмерць трохгадовую дзяўчынку, затрымлівалася. Толькі праз 20 хвілін пасля прызначанага часу суддзя выйшаў з дарадчага пакою і абвясціў прысуд: прызнаць менчука вінаватым паводле ч. 2 арт. 317 КК РБ і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе папраўчай калоніі-пасялення тэрмінам на 2 гады, пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі на 5 гадоў, выплаціць кампенсацыю бацьку і маці загінулай малой па 100 мільёнаў рублёў.

Пакуль суддзя агалошваў прысуд, побач з абвінавачаным была ягоная маці. А сябры Артура прынеслі сумку з рэчамі - на выпадак, калі б кіроўцы ўзялі пад варту прама ў залі суда. З прысуду зразумела, што Цурко адразу павінен стаць на ўлік і толькі потым сам паехаць у калонію-пасяленне. Дарэчы, калонія для кіроўцаў, якія праз неасцярожнасць збілі чалавека, знаходзіцца ў Оршы. Пасля прысуду бацька загінулай Машы прыабняў і пацалаваў сваю жонку, і яны выйшлі з суда, не пажадаўшы нічога каментаваць. Цяпер у бакоў ёсць 10 дзён на тое, каб абскардзіць прысуд. Асуджаны кіроўца ўжо заявіў, што гэтым правам ён скарыстаецца.

Нагадаем, трагедыя адбылася 17 чэрвеня ў двары двухпавярховай хрушчоўкі. У абедзенны час дзядуля гуляў з двума унучкамі ў двары. Дзеці сядзелі ў машыне і слухалі музыку. Потым пяцігадовая дзяўчынка папрасілася ў пясочніцу, малодшая Маша рванула за ёй. У гэты момант яе і збіў аўтамабіль. Дзяўчынку ў цяжкім стане адвезлі ў бальніцу, дзе ноччу яна памерла. За рулём аўтамабіля быў 36-гадовы Артур Цурко, які жыве ў суседнім доме. Ён працаваў слесарам-сантэхнікам у ЖЭСе, які абслугоўвае дом, дзе жывуць бабуля і дзядуля маленькай Машы. Паводле звестак ДАІ, кіроўца быў цвярозы. Цягам двух пасяджэнняў суд выслухаў усе бакі, разгледзеў усе пісьмовыя матэрыялы справы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках