5 траўня 2024, Нядзеля, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гаўляйтэрам» Крыма аднагалосна абралі Аксёнава

10
«Гаўляйтэрам» Крыма аднагалосна абралі Аксёнава

Дэпутаты «Дзяржсавета Крыма» на чарговай сесіі «парламента» новага склікання ў чацвер абралі кіраўніком рэгіёну Сяргея Аксёнава.

Як паведамляе «Украинская правда», кандыдатуру марыянеткі Крамля аднагалосна падтрымалі ўсе 75 «дэпутатаў», якія прысутнічаюць на пасяджэнні.

«Кіраўніком рэспублікі Крым абраны Аксёнаў Сяргей Валер'евіч», - сказаў «спікер Дзяржсавета» Крыма Уладзімір Канстанцінаў.

Раней прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін унёс на разгляд «Дзяржсавета Крыма» для абрання на пасаду «кіраўніка рэспублікі» тры кандыдатуры: Аксёнава, міністра экалогіі і прыродных рэсурсаў Генадзя Нараева і дэпутата Дзяржаўнай думы Расеі Аляксандра Цярэнцьева.

Як вядома, марыянеткі Крамля Аксёнаў і Канстанцінаў згулялі вызначальныя ролі ў анэксіі Крыма Расеяй сёлета вясной.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках