5 траўня 2024, Нядзеля, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-сенатар Пугачоў назваў расейскіх бізнэсоўцаў «прыгоннымі Пуціна»

1
Экс-сенатар Пугачоў назваў расейскіх бізнэсоўцаў «прыгоннымі Пуціна»

Расея знаходзіцца ў стане вайны, а яе прэзідэнт думае, што «прыватны ўласнік можа толькі выпякаць булачкі».

Былы сенатар Сяргей Пугачоў, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку ў справе Межпрамбанка, мяркуе, што ў Расеі не існуе прыватнай уласнасці, а ўсе бізнэсоўцы з'яўляюцца «прыгоннымі Пуціна», паведамляе РБК.

У інтэрв'ю The Financial Times ён заявіў, што буйны бізнэс не можа жыць так, як раней, таму што «краіна знаходзіцца ў стане вайны». Выданне адзначае, што гэта першае інтэрв'ю, якое бізнэсовец даў пасля таго, як дзяржава ў 2012 годзе «канфіскавала ягоную суднабудаўнічую імперыю».

Пугачоў выказаў меркаванне, што эканоміка Расеі ператвораная ў феадальную сістэму, у якой бізнэсоўцы з'яўляюцца толькі намінальнымі ўладальнікамі сваіх актываў. «Сёння ў Расеі няма прыватнай уласнасці. Ёсць толькі прыгонныя, якія належаць (прэзідэнту Расеі Уладзіміру) Пуціну», - мяркуе былы банкір.

«Краіна знаходзіцца ў стане вайны, і таму буйны бізнэс не можа жыць як раней. Яму даводзіцца жыць паводле законаў вайны», - сказаў ён.

Былы ўладальнік ЗАТ «Аб'яднаная прамысловая карпарацыя» (АПК) мяркуе, што страта ягоных суднабудаўнічых актываў была часткай кампаніі, якая пачалася ў 2003 годзе з атакі дзяржавы на ЮКАС Міхаіла Хадаркоўскага і доўжыцца дагэтуль: ён згадаў арышт акцый «Башнафта», якія належаць АФК «Сістэма» Уладзіміра Еўтушэнкава.

З ягоных словаў, «няма сэнсу спрабаваць зразумець, якую памылку зрабіў Еўтушэнкаў - гэта проста сістэма пачынае пажыраць сама сябе».

Пугачоў сцвярджае, што Пуцін дэманструе «фундаментальнае неразуменне канцэпцыі прыватнай уласнасці». Ён прывёў у прыклад візіт прэзідэнта на атамны ледакол, пабудаваны на адной з ягоных верфяў.

«Я памятаю ягонае здзіўленне. Там былі басейны, сады, аранжарэі на борце. Гэта быў ледакол, які каштаваў больш $1 млрд. Але для яго гэта было незразумела. На яго думку, прыватны ўласнік можа выпякаць булачкі, але не можа будаваць ледаколы і вайсковыя караблі», - распавёў Пугачоў.

Фота: ТАСС

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках