5 траўня 2024, Нядзеля, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцём Мілеўскі: «За каго буду заўзець? Правакацыйнае пытанне»

1
Арцём Мілеўскі: «За каго буду заўзець? Правакацыйнае пытанне»

Былы нападнік кіеўскага «Дынама» Арцём Мілеўскі падзяліўся чаканнямі ад матчу паміж зборнымі Беларусі і Украіны.

Нагадаем, 29-гадовы гулец нарадзіўся ў Менску і да 15 гадоў жыў у Беларусі, піша matchday.ua.

«За каго буду заўзець? Гэта правакацыйнае пытанне. Я за добры футбол. І яшчэ буду перажываць, каб у хлопцаў не было траўмаў.

Мне здаецца, фаварытам гэтай гульні будзе Украіна. Пасля паражэння ад Славакіі камандзе Фаменка патрэбная перамога. Хачу паглядзець гэты матч, а таксама сустрэчу зборных Харватыі і Азербайджана.

Калі шчыра, не асабліва адсочваю матчы зборнай Беларусі. Памятаю, як мы гулялі супраць іх, тады ў беларускай камандзе былі Кутузаў, Глеб... Мне тая зборная была больш знаёмая.

Што мяне цяпер звязвае з Беларуссю? Мае бацькі жывуць там. Толькі сястра перабралася ў Расею. Дарэчы, я на радзіму збіраюся ў снежні прыехаць», - сказаў Мілеўскі.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках