5 траўня 2024, Нядзеля, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Мілане

3
Парашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Мілане

Сустрэча прэзідэнтаў Украіны і Расеі, магчыма, адбудзецца ў час форуму Еўропа-Азія ў Мілане на наступным тыдні.

Канчатковай дамоўленасці пра яе пакуль няма. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў МЗС паведамляе «Еўрапейская праўда».

Візіт Уладзіміра Пуціна ў Італію запланаваны на 16-17 кастрычніка, у чацвер памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў пацвердзіў намеры што да такой паездкі.

"На наступным тыдні адбудзецца візіт прэзідэнта РФ у Італію для ўдзелу ў саміце ASEM, у сувязі з гэтым плануецца шэраг сустрэч з заходнімі партнёрамі, на якіх украінская тэматыка будзе ключавой", - заявіў расейскі дыпламат, якога цытуе ІТАР-ТАСС.

«Не выключаная сустрэча і ў нармандскім фармаце - Пуцін, Мэркель, Аланд, Парашэнка», - дадаў ён.

Крыніцы ва ўкраінскім дыпкорпусе пацвярджаюць планы што да візіту Парашэнкі ў Мілан для сустрэчы з Пуціным. У той жа час адзін з суразмоўцаў адзначыў, што канчатковая пастанова яшчэ не прынятая.

У выпадку пацверджання паездкі не выключана, што ў Італіі, акрамя шматбаковай сустрэчы, адбудуцца перамовы прэзідэнтаў Украіны ды Расеі «тэт-а-тэт».

Як вядома, апошняя сустрэча прэзідэнтаў Расеі і Украіны адбылася ў Менску 26 жніўня. Тады кіраўнікі дзяржаў размаўлялі сам-насам, а таксама ў прысутнасці еўрапейскіх пасярэднікаў.

Фота: AP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках