5 траўня 2024, Нядзеля, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Беластока абаранілі Русю ад рабаўніка

10
Жыхары Беластока абаранілі Русю ад рабаўніка

Ноччу 9 кастрычніка ў Беластоку рабаўнік напаў на вядомую беларускую спявачку Русю.

«Выкрасці яму нічога не атрымалася, дзякуючы майму моцнаму голасу і добрым людзям, якія прыйшлі на дапамогу», - паведаміла спявачка сайту «Радыё Рацыя».

Увечары дзяўчына вярталася дадому з крамы, дзе на яе напаў мужчына. Ён хацеў забраць сумку і грошы. Людзі на вуліцы звярнулі на гэта ўвагу і дапамаглі.

«Нягледзячы на паездку ў лякарню і ў аддзяленне паліцыі, усё скончылася добра, - кажа Руся. - У Беластоку такія добразычлівыя людзі, ніхто не прайшоў міма, нейкі беластоцкі мужчына пабег за гэтым бандытам, схапіў яго ў парку і дапамог паліцыі забраць яго ў пастарунак».

Як паведаміў прадстаўнік прэс-службы Падляшскай паліцыі Анджэй Бараноўскі, рабаўнік затрыманы.

Руся ў складзе групы «Індыга» была прызнаная пераможцай фестывалю «Басовішча» (2003), а на цырымоніі «Рок-каранацыя-2005» атрымала статус «рок-князёўны». У 2011 заснавала ўласны сольны праект «Shuma», у якім народныя спевы спалучаецца з электроннай музыкай.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках