5 траўня 2024, Нядзеля, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія фанаты едуць у Барысаў біцца з украінцамі

33
Расейскія фанаты едуць у Барысаў біцца з украінцамі

Фанаты дамовіліся аб масавай бойцы перад матчам Беларусь - Украіна.

Як распавялі сайту segodnya.ua ўкраінскія ультрас, ім кінулі выклік расейскія фанаты. Яны яго прынялі, і перад гульнёй на беларускай тэрыторыі адбудзецца бойка.

"Хутчэй за ўсё, бітва будзе ў "зялёнцы", гэта значыць, у леса-паркавай зоне, у далечыні ад старонніх вачэй, - распавядае суразмоўца. - Склад - 70 на 70 або 100 на 100. З боку расейцаў будуць пераважна нацыяналістычныя рухі. З нашага - ультрас "Дынама", "Дняпра", "Карпат", "Дзясны", "Шахцёра", запарожскага "Металурга". Без халоднай зброі - чыста на руках. У 2001 і 2009, калі зборная Украіны гуляла ў Менску, ужо былі "махачы" паміж нашымі і расейцамі, але тады да апошніх далучаліся беларусы, і наогул склад нашых апанентаў перавышаў абумоўленую лічбу. Але цяпер беларусы заявілі, што абяруць нейтральную пазіцыю. Яны разумеюць, хто вінаваты ў тым, што адбываецца на ўсходзе Украіны.

Безумоўна, у бітвы ёсць палітычная падаплёка. Расейцы хочуць паказаць сваю перавагу над Украінай, прынамсі, і ў гэтай справе. Але нават з улікам папярэдніх парушэнняў дамоўленасцей з іх боку, мы не маглі адмовіцца. Лепш саступіць апаненту, сілы якога перавышаюць, чым збаяцца і не выйсці. Мы іх не баімся...".

Прынамсі, учора з'явілася інфармацыя, што беларускія памежнікі папросту заварочваюць украінцаў, якія называюць мэтай візіту наведванне сённяшняга матчу зборных, і ставяць ім у пашпартах штамп "уезд забаронены".

Архіўнае фота РІА "Новости"

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках