5 траўня 2024, Нядзеля, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка: Дом рассыпаецца, а камунальнікі нічога не робяць

10
Мянчанка: Дом рассыпаецца, а камунальнікі нічога не робяць

Сям'я з двума дзецьмі жыве ў старым доме разам з бацькамі, рамонт прыходзіцца рабіць за свае грошы.

Як стала вядома charter97.org сям'я Аляксандры жыве ў прыватным доме, падзеленым на некалькі кватэр без належных умоў. Скаргі ў камунальныя службы не дапамагаюць і рамонт прыходзіцца рабіць за свае грошы.

«Я жыву ў драўляным доме, гэта дзяржаўнае жыллё. Дом падзелены на чатыры кватэры без умоваў: прыбіральня на вуліцы, газ у балоне, вада толькі халодная. Дом рассыпаецца на вачах.

У мяне двое дзяцей: сыну 10 гадоў і дачцы 9 месяцаў. Я жыву з бацькамі, дзецьмі і мужам на агульнай плошчы 44 квадратных метраў, жылая плошча складае 29.7 метраў. Мала таго, што дом рассыпаецца, бацькі незадаволеныя, што даводзіцца туліцца, дык яшчэ і камунальныя службы нічога не хочуць рабіць - усё за свой кошт. Выканкам наогул ледзь не зняў нас з чаргі - у маці мужа нібыта шмат метраў, але яна супраць нашага сумеснага пражывання. Аб якой сям'і і здароўі дзяцей можа ісці гаворка, калі для таго, каб выкупаць дзяцей, трэба паўдня грэць ваду і пакой. Ад тынкоўкі, якая абсыпалася, у сына зноў пачаліся прыступы бранхіяльнай астмы. Каб памыць дзецям рукі і пачысціць зубы трэба зноў грэць ваду, а газу ў балонах на доўга не хапае. Вось вам і сталіца Беларусі, вось вам і аплата падаткаў і камунальных. Як далей жыць - не ведаю!»- Піша яна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках