5 траўня 2024, Нядзеля, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Вінаградава асудзілі на 15 дзён

9
Паўла Вінаградава асудзілі на 15 дзён

Маскоўскі суд Менска прысудзіў актывіста «Змены» да 15 дзён адміністрацыйнага арышту.

Яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта ўчыніў дробнае хуліганства ў будынку Маскоўскага РУУС 8 кастрычніка. Пастанову вынесла суддзя Вольга Лістраценка, паведамляе «Радыё Свабода».

Перад гэтым раніцай суд аштрафаваў Паўла Вінаградава на 1,2 млн рублёў за знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы. Гэта месца - таксама Маскоўскі РУУС, куды актывіст прыйшоў адзначыцца, бо знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам.

Павел Вінаградаў у судзе заявіў, што абедзве справы супраць яго сфальсіфікаваныя міліцыяй, каб працягнуць прэвентыўны нагляд і, магчыма, накіраваць на прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Паводле ягоных звестках, ён адзіны ў Беларусі, хто застаецца пад наглядам больш за два гады, і, мабыць, гэты нагляд працягнуць.

Пасля заканчэння гэтага суда пачаўся новы. Суддзя Вольга Лістраценка пачала новы працэс над Паўлам Вінаградавым што да працягу прэвентыўнага нагляду. Менавіта ў канцы кастрычніка сканчаюцца два гады такога нагляду над актывістам.

Супраць актывіста ў судзе паводле адміністратыўнай справы сведчыў інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Маскоўскага РУУС Аляксандр Кур'яновіч, які сцвярджаў, што актывіст прыйшоў у пастарунак нецвярозы, крычаў і абражаў міліцыянтаў, калі даведаўся, што яму будуць працягваць нагляд. І ён жа будзе сведчыць у судзе што да працягу нагляду.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках