5 траўня 2024, Нядзеля, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі банк «ВТБ», нягледзячы на санкцыі, купляе актывы ў Еўропе

2
Расейскі банк «ВТБ», нягледзячы на санкцыі, купляе актывы ў Еўропе

«ВТБ Капітал» амаль уклаў угоду аб куплі дома моды Roberto Cavalli за 400 мільёнаў еўра.

Расейскі банк ВТБ ужо даўно ўнесены ў «чорны спіс» санкцый ЕЗ і ЗША за агрэсію Расеі супраць Украіны. Аднак гэта не перашкаджае яму купляць новыя актывы ў Еўропе, піша ZN.UA са спасылкай на нямецкае бізнэс-выданне Handelsblatt. Выданне паведамляе, што еўрапейскі філіял інвестыцыйнага «ВТБ Капітал» завяршыў угоду аб куплі 70% акцый дома моды Roberto Cavalli, якія каштуюць 400 мільёнаў еўра. Расейскі банк ужо нават заплаціў частку гэтай сумы.

«Цяпер «ВТБ Капітал», які ачольвае італіец Рыкарда Арчэла, шукае грошы ў замежных інвестараў для фінансавання ўгоды. Унесены дэпазіт павялічыць шанцы на тое, што ўгода адбудзецца», - гаворыцца ў артыкуле.

Праўда, аглядальнік не выключае, што пагадненне пацерпіць няўдачу, калі Захад зробіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расеі за ваенную агрэсію на ўсходзе Украіны. А пакуль расейскія кампаніі са спісу санкцый працягваюць купляць у Еўропе новыя актывы.

Прынамсі, «Раснафта» нядаўна набыла пакет акцый італійскай кампаніі Pirelli. Аднак праз ціск Захаду на Маскву афармленне такіх угодаў стала больш складаным. У МЗС Польшчы ўчора растлумачылі, што Захад зробіць больш жорсткім санкцыі супраць Расеі, калі Крэмль не саступіць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках