5 траўня 2024, Нядзеля, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Гарбачоў патрапіў у шпіталь

32
Міхаіл Гарбачоў патрапіў у шпіталь

Былы прэзідэнт СССР, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Міхаіл Гарбачоў трапіў у лякарню праз абвастрэнне хваробы.

Пра гэта ў чацвер, 9 кастрычніка, ён паведаміў «Рускай службе навінаў».

«У мяне апошнія сем дзён стан быў больш-менш прымальны, але сёння я ў шпіталі. Адбылося абвастрэнне. Я ляжу пад маніторынгам, увесь у дратах», - распавёў Гарбачоў. Ён са шкадаваннем адзначыў, што хвароба перашкодзіла яму сачыць за нобелеўскім тыднем.

У 2011 годзе былы генеральны сакратар ЦК КПСС перанёс складаную аперацыю на хрыбетніку ў адной з клінік Мюнхена. У красавіку 2013 года ён не змог паехаць у Лондан на пахаванне Маргарэт Тэтчэр праз пагаршэнне стану здароўя і ўзніклай патрэбы тэрмінова прайсці курс лячэння.

Улетку таго ж года Гарбачова шпіталізавалі ў Цэнтральную клінічную лякарню ў сувязі з тым, што ён некалькі гадоў пакутуе ад цяжкай формы дыябету і перанёс некалькі аперацый.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках