На матчы Беларусь-Украіна ў Барысаве гучаў хіт пра Пуціна (Відэа)
49- 9.10.2014, 22:21
- 116,794
Знакамітую песню пра прэзідэнта Расеі спявалі і беларускія, і ўкраінскія фанаты.
Відэа, знятае на «Барысаў-Арэне», размясцілі на сваіх старонках у сацсетках гледачы.
«Сустрэча братоў» - так вітаў украінцаў банэр, вывешаны сектарам падтрымкі беларускай зборнай. З першых хвілін матчу фанаты абодвух каманд пачалі скандаваць знакаміты вокліч, прысвечаны прэзідэнту Расеі. Падчас гульні гучыць шмат палітычных лозунгаў. І беларускія, і ўкраінскія заўзятары гучна скандуюць «Жыве Беларусь!» І «Слава Украіне!». З трыбун гучалі песні «Ляпісаў» і лозунгі ў падтрымку суседняй краіны.
Нагадаем, учора стала вядома аб тым, што ўкраінскім фанатам масава забараняюць уезд у Беларусь. Перад матчам былі таксама затрыманыя некаторыя беларускія актывісты.
Допіс by Arina Liseckaya.