29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША: Адзіныя законныя выбары на Данбасе будуць 7 снежня

2
Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША: Адзіныя законныя выбары на Данбасе будуць 7 снежня

ЗША зноў заявілі, што законнымі выбарамі ў частках Данбаса будуць мясцовыя выбары 7 снежня, і заклікалі ўсе краіны свету ігнараваць незаконныя спробы сепаратыстаў правесці ўласныя "выбары".

Як паведамляе Радыё Свабода, ЗША глыбока ўстурбаваныя планам сепаратыстаў правесці нелегітымныя і незаконныя "выбары" ў частцы Усходняй Украіны ў гэтую нядзелю, заявіла прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Псакі.

ЗША не прызнаюць іх вынікаў, падкрэсліла яна.

Прадстаўніца звярнула ўвагу, што гэтыя "выбары" парушаюць літару і дух "менскай дамоўленасці" ад 5 верасня, якая прадугледжвае правядзенне выбараў на Усходзе Украіны ў адпаведнасці з законам Украіны, які прызначыў іх на 7 снежня.

Усялякія спробы легітымізаваць вынікі сепаратысцкіх "выбараў" сарвуць "менскія дамоўленасці", заяўляе Дзярждэпартамэнт.

NATO мяркуе, што сепаратысцкія "выбары" ў Данецкай і Луганскай абласцях у нядзелю, 2 лістапада, падважваюць намаганні для стабілізацыі сітуацыі на Данбасе.

У РНБА Украіны канстатуюць, што Расейская Федэрацыя далей пастаўляе на акупаваныя тэрыторыі Данбаса войскі.

Згодна з законам "Аб асаблівым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей", які ўвайшоў у дзеянне 18 верасня, пазачарговыя мясцовыя выбары на Данбасе павінны адбыцца 7 снежня. У той жа час ваеўнікі заявілі, што мерацца выбраць кіраўнікоў і чальцоў парламэнтаў "ДНР" і ЛНР" 2 лістапада. ЗША і ЕЗ ужо заявілі, што не прызнаюць вынікаў гэтых выбараў, а прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падкрэсліў, што яны ставяць пад пагрозу дасягнутае замірэнне .

Масква прызнае вынікі выбараў кіраўнікоў і чальцоў "парламэнта" так званых Данецкай і Луганскай народных рэспублік ("ДНР" і "ЛНР"), заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.

Заявы расейскіх чыноўнікаў аб прызнанні так званых "выбараў" самаабвешчаных "ДНР" і "ЛНР" - дэструкцыйныя і правакацыйныя, заявіў вяшчальнік МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

Звесткі ўкраінскай выведкі сведчаць, што 2 лістапада ў акупаваных раёнах Данбаса рыхтуецца сэрыя маштабных правакацый з чалавечымі ахвярамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках