25 красавiка 2024, Чацвер, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: Удзельнічаць у выбарах тэрарыстаў небяспечна, рыхтуюцца правакацыі

2
СБУ: Удзельнічаць у выбарах тэрарыстаў небяспечна, рыхтуюцца правакацыі

Дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі заявіў, што падчас выбараў тэрарыстаў могуць адбыцца правакацыі.

Пра гэта ён сказаў у эфіры праграмы «Шустэр Live», паведамляе «Украінская праўда».

«Сам працэс галасавання і ўдзел у выбарах небяспечныя. Гэта аператыўная інфармацыя СБУ. На самай справе рыхтуюцца правакацыі для таго, каб потым абвінаваціць украінскую ўладу ў тым, што яна сарвала выбары, абвінаваціць Нацыянальную гвардыю, СБУ і г.д.», - заявіў Лубкіўскі.

«У нас ёсць інфармацыя аб тым, што заводзіцца ўніформа, заязджаюць людзі, каб гэтыя правакацыі правесці», - дадаў ён.

Акрамя таго, Лубкіўскі заявіў, што СБУ рыхтуецца даць прававую ацэнку дзеянням лідара партыі «Радзіма» Ігара Маркава, які быў побач з расейскім акторам Міхаілам Парэчанкавым на Данбасе.

«Кожная такая сітуацыя не застаецца па-за полем увагі СБУ. І такім учынкам, такім дзеянням таксама будзе дадзеная адпаведная прававая ацэнка», - паабяцаў дарадца кіраўніка СБУ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках