Акцыя ў Маскве: Пуцін - хвароба, Майдан - лекі
20- 1.11.2014, 17:38
- 25,162
Акцыя салідарнасці з Украінай праходзіць у цэнтры Масквы.
На пікет на Новаслабодскай вуліцы горада прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. Аб ходзе акцыі паведамляюць расейскія актывісты ў «Твітэры», паведамляе «Громадске ТВ».
«Удзельнікі патрабуюць вызваліць Надзею Саўчанка. Сход актывістаў санкцыянаваны. Зараз усё спакойна, аднак ад паліцыі ёсць першыя папярэджанні. У прыватнасці, папярэджваюць не перашкаджаць праходу, інакш пачнуцца арышты», - адзначаецца ў публікацыі.
У руках удзельнікі акцыі трымаюць плакаты з надпісамі: «Не вайне з Украінай», «Яйкі па 50 руб/дзес. - цана за Крым», «Пуцін - наш гемарой», «Пуцін - хвароба. Майдан - лекі».
Удзельнікі акцыі спявалі гімн Украіны і размахвалі сіне-жоўтымі сцягамі і расейскімі трыкалорамі.