Рассельгаснагляд забракаваў 16 тон прадукцыі Слонімскага мясакамбіната
7- 11.11.2014, 10:06
- 10,438
Больш за 16 тон астуджанай ялавічыны, вырабленай на Слонімскім мясакамбінаце, вернутыя ў Беларусь.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Рассельгаснагляду.
«Прычынай затрымання мяса з'явілася тая акалічнасць, што сертыфікацыя прадукцыі Слонімскага мясакамбіната павінна быць прыпыненая ў сувязі з раней выяўленымі выпадкамі фальсіфікацыі ветэрынарных суправаджальных дакументаў на ягоную прадукцыю», - тлумачыцца ў паведамленні.
Пасля выяўленых парушэнняў Рассельгаснагляд накіраваў у Менсельгасхарч Беларусі просьбу аб прыпыненні сертыфікацыі прадукцыі Слонімскага, а таксама Бярозаўскага мясакансервавага камбіната на пастаўкі ў РФ.
Учора стала вядома, што Рассельгаснагляд забракаваў 15 тон мяса птушкі з Беларусі.