6 траўня 2024, панядзелак, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакідвае ў Крым сродкі дастаўкі ядзернай зброі.

6
Расея перакідвае ў Крым сродкі дастаўкі ядзернай зброі.

На акупаваную паўвыспу перакідваюць сродкі дастаўкі ядзернай зброі.

Пра гэта ў інтэрв'ю Reuters заявіў галоўнакамандуючы сіламі NATO ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў паведамляе «Европейская правда».

«Ці ёсць яна (ядзерная зброя) ці не, мы не ведаем», - сказаў ён.

Акрамя таго, са слоў Брыдлава, колькасць расейскіх войскаў унутры ўсходняй Украіны, якія дапамагаюць і навучаюць баевікоў-сепаратыстаў выкарыстоўваць сучасную зброю, верагодна, павялічылася. «Гвалт расце з кожным днём», - сказаў ён.

У той жа час, як адзначыў галоўнакамандуючы, NATO занепакоенае канвоямі грузавікоў, якія перавозяць артылерыю ва Усходнюю Украіну з Расеі. «Вайсковае абсталяванне, зброя, боепрыпасы, як і раней, паступаюць ва ўсходнюю Украіну. Рост іх колькасці быў заўважаны цягам апошніх некалькі дзён», - падкрэсліў Брыдлаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках