7 траўня 2024, aўторак, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі ствараюць у лініі фронце ў Данбасе новыя ўдарныя групы

2
Баевікі ствараюць у лініі фронце ў Данбасе новыя ўдарныя групы

Большую частку з іх складаюць рэгулярныя войскі Расеі.

Пра гэта піша кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук са спасылкай на аператыўныя звесткі групы «Інфармацыйны Супраціў».

З ягоных слоў, за мінулыя дні зафіксавана больш за 50 абстрэлаў пазіцый сіл АТА з боку расейска-тэрарыстычных войскаў і 2 сутычкі паміж украінскімі падраздзяленнямі і незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі.

Адзначаецца актыўнасць баявікоў і расейскіх акупантаў у Луганскім, Дэбальцеўскім і Данецкім кірунках - 21, 14 і 12 абстрэлаў адпаведна.

У прыватнасці, напружаная абстаноўка склалася ў раёне населенага пункта Крымскае - 8 абстрэлаў, Станіца Луганская - 5, аэрапорт Данецка - 4, Чарнухіна, Аўдзееўка, Зайцева - па 3, Новаміхайлаўка, Шчасце, Нікішына - па 2 агнявых удары.

«2014.11.11 г. украінская рэактыўная артылерыя нанесла папераджальны ўдар па скапленню ўзбраення і вайсковай тэхніцы расейска-тэрарыстычных войскаў блізу н.п. Нікалаеўка (раён Дакучаеўск). У выніку ўдару было знішчана адно з агнявых падраздзяленняў зводнага рэактыўнага дывізіёна расейскіх войскаў (пастаяннае месца дыслакацыі - Паўднёвая вайсковая акруга РФ), палявы склад боепрыпасаў гэтага ж дывізіёна, а таксама некалькі адзінак аўтамабільнай і спецыяльнай тэхнікі. Паводле вынікаў удару расейскае камандаванне вылучыла прэтэнзіі мясцовым тэрарыстам, нібыта мела месца перадачы інфармацыі аб пазіцыях расейскіх падраздзяленняў украінскім войскам.

У раён н.п. Новаазоўск прыбыла зводная ротная тактычная група Паўночнага флота ВМФ Расеі (незадоўга дагэтуль гэтая РТГ была зафіксаваная ў раёне н.п. Каменск-Шахцінскі, Растоўская вобласць РФ). Мяркуецца, што гэтая група увойдзе ў склад перадавога эшалона ўдарнай групоўкі расейска-тэрарыстычных войскаў на прыморскім кірунку. Група сфармаваная на аснове падраздзяленняў марской пяхоты СФ.

У раёне н.п. Первомайск ідзе засяроджванне новай ударнай тактычнай групы праціўніка. Гэтая група складаецца з некалькіх ротных тактычных груп расейскіх войскаў (галоўным чынам са складу мотастралковых брыгад ПВА, і па меншай меры адна з іх уяўляе сабой зводную групу расейскіх ПДВ) і фармаванняў «народнага апалчэння» Мазгавога, у склад якога ўлілося нямала баевікоў са складу былой групоўкі Безлера і Макееўскага атрада «апалчэння».

Са складу т.зв. «Казачых фармаванняў» Казіцына выдзелена ўдарная бронегрупа. У складзе гэтай бронегрупы да 20 танкаў і да 20 адзінак іншай бронетэхнікі. Падтрымліваць дзеянні дадзенай групы мяркуецца сіламі зводнага артдывізіёна (да 10 адзінак ствольнай артылерыі і батарэя - 8 установак - РСЗА)», піша ён.

Зафіксавана перакідка праціўнікам артылерыі ў раён н.п. Ясінаватая. Ідэнтыфікаваныя 2 мінамётныя батарэі і зводныя артылерыйскія групы (да 6 гармат ствольнай артылерыі і 4 устаноўкі РСЗА). Артылерыя працуе па пазіцыях украінскіх войскаў і па грамадзянскіх аб'ектах у раёне н.п. Аўдзееўка.

Зафіксаваная раней на маршы артгрупа расейска-тэрарыстычных войскаў («КамАЗы» з гаўбіцай на прычэпе) падзялілася і часткова прайшла ў Макееўку, часткова - у Пятроўскі раён Данецка.

У бандфармаваннях «ДНР» арганізаваная цэнтралізаваная падрыхтоўка карэктоўшчыкаў і наводчыкаў артылерыі. Падрыхтоўку праводзяць кадравыя афіцэры войска РФ. Акрамя таго, у «ДНР» прынятая пастанова «рэзка павысіць узровень мабільнасці частак і падраздзяленняў», для чаго прадугледжваюцца «рэквізіцыі прыватнага аўтатранспарту» і «размеркаванне транспартнага фонду дзяржпрадпрыемстваў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках