7 траўня 2024, aўторак, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падрыхтаваў для Мясніковіча кулямёт

42
Лукашэнка падрыхтаваў для Мясніковіча кулямёт

Дыктатар раскрытыкаваў працу ўрада ў 2014 годзе.

Праекты прагнозу, бюджэту і Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год павінны быць дапрацаваныя і 25 лістапада ў канчатковым выглядзе пададзены на разгляд Лукашэнку. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе дыктатара.

Са слоў прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, праекты прагнозу і бюджэту на 2015 год сфармаваныя з улікам базавых параметраў Расейскай Федэрацыі як галоўнага гандлёвага партнёра Беларусі. Пры гэтым асноўнымі фактарамі нявызначанасці, якія ў той ці іншай меры ўплываюць на працу беларускіх прадпрыемстваў і сітуацыю ў эканоміцы агулам, а роўна і распрацоўку адпаведных прагнозных дакументаў, з'яўляюцца ўзровень коштаў нафты і курс расейскага рубля. У сувязі з гэтым урад сумесна з Нацбанкам падрыхтаваў некалькі сцэнарных разлікаў пры розным курсе расейскага рубля і коштаў нафты.

У праекце бюджэту прадугледжаныя таксама дадатковыя сродкі на стымуляванне экспарту ў 2015 годзе. Істотны ўклад у эфектыўны экспарт плануецца атрымаць ад мадэрнізаваных ў 2014 годзе вытворчых магутнасцяў. Паводле звестак урада, істотны рост экспарту чакаецца ў дрэваапрацоўцы, вытворчасці чорных металаў, цэментнай прамысловасці, гарбарна-абутковай галіны, па шыннай прадукцыі, у фармацэўтыцы. Экспарт інавацыйнай прадукцыі ў 2015 годзе павінен перавысіць 10 млрд. даляраў і скласці 125% да задання пяцігодкі.

Прэм'ер-міністр таксама далажыў аб планах у скарачэнні ўзроўню складскіх запасаў на прадпрыемствах, зніжэнне замежнай дэбіторскай запазычанасці. Улічваючы высокія экспартныя рызыкі, прапануецца асаблівую ўвагу ў 2015 годзе надаць аптымізацыі імпарту.

У дакладзе Мясніковіча размова таксама ішла аб ключавых пытаннях развіцця галін эканомікі, наяўных недахопах і шляхах іх ліквідацыі.

«Я не хаваў, што для мяне цяпер праблема нумар адзін, улічваючы формулу «кадры вырашаюць усё», - сфармаваць да пачатку года баяздольны склад урада. Я не кажу, што трэба ўсіх разагнаць. Можа, і вы яшчэ з гэтым урадам можаце не толькі «патроны» падносіць, але і «кулямёт» у руках трымаць», - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да Мясніковіча.

Кіраўнік адзначыў, што ўрад на гэты год сам вызначаў і браў на сябе адказнасць за выкананне асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця з іх паквартальнай разбіўкай. Лукашэнка пацікавіўся, якія вынікі па выніках дзевяці месяцаў. Прэм'ер-міністр прызнаў, што на гэты момант запланаваныя паказчыкі ў большасці сваёй не выконваюцца.

У гэтай сувязі Лукашэнка заўважыў, што планы на 2015 год, зыходзячы з вынікаў працы ў 2014-м, таксама можна паставіць пад сумнеў. «Я што, павінен сказаць: «Малайцы, дзейнічайце? Улічваючы, што правалены гэты год, дзе гарантыя, што будзе выкананы будучы год? Пытанне ўжо ў мяне недаверу да таго, што вы кажаце. Агулам недаверу да ўраду», - падкрэсліў дыктатар.

Ён упэўнены, што цяжкасці з экспартам прадукцыі неабходна перш за ўсё шукаць не ў знешніх абставінах, а ў працы саміх прадпрыемстваў і адпаведных галінах. У гэтай сувязі абавязковым патрабаваннем з'яўляецца павышэнне якасці і зніжэнне сабекошту вырабленай прадукцыі, скарачэнне выдаткаў, актыўная маркетынгавая палітыка і стратэгія прасоўвання тавараў на замежных рынках.

Фота: tut.by

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках