7 траўня 2024, aўторак, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зладзейка наладзіла бойку з касіркамі гомельскай крамы

14

Гомельская міліцыя шукае жанчыну, якая крала ў краме прадукты, а затым здолела адбіцца ад прадаўцоў і схавацца.

Яе знешнасць бачная на запісу, зробленым камерамі відэаназірання крамы, пішуць «Сильные новости».

Падазраваная ўпотай складае прадукты ў кішэню сваёй сукенкі, а затым адбіваецца ад работнікаў крамы. На выгляд жанчыне можна даць 45-50 гадоў, целасклад збіты, валасы цёмныя сярэдняй даўжыні.

У міліцыі не выключаюць, што на зладзейцы мог быць надзеты парык. Была апранутая ў доўгую чорную сукенка, па-над сукенкай - белы пінжак, на нагах - белыя туфлі на тонкай падэшве. У краму прыйшла ў цёмных акулярах.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках