6 траўня 2024, панядзелак, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Непрызнаная Паўднёвая Асеція ўсталюе дыпламатычныя стасункі з тэрарыстамі

7
Непрызнаная Паўднёвая Асеція ўсталюе дыпламатычныя стасункі з тэрарыстамі

Прэзідэнт Паўднёвай Асеціі Леанід Тыбілаў заявіў аб усталяванні дыпламатычных стасунках з самаабвешчанай Данецкай і Луганскай «народнымі рэспублікамі».

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

«Народ Паўднёвай Асеціі прайшоў тым жа шляхам, што і насельніцтва Данбаса. Мы на свае вочы бачылі жахі вайны і не маглі не падтрымаць людзей, якія да нас звярнуліся за дапамогай і прызнаннем», - сказаў Леанід Тыбілаў.

Ён адзначыў, што замежнапалітычнаму ведамству рэспублікі дадзеныя дакладныя даручэнні ў рэалізацыі указаў аб прызнанні незалежнасці ДНР і ЛНР. «МЗС Паўднёвай Асеціі даручана трымаць руку на пульсе, усталяваць дыпламатычныя і іншыя стасункі з гэтымі дзяржавамі», - адзначыў Тыбілаў.

Паўднёвая Асеція прызнала незалежнасць самаабвешчаных Луганскай і Данецкай «народных рэспублік» яшчэ ў чэрвені 2014 года. Адпаведныя ўказы былі падпісаныя 18 і 27 чэрвеня адпаведна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках