6 траўня 2024, панядзелак, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтка Мальты на дзіцячай «Еўравізіі» будзе галасаваць за беларуску

2
Прэзідэнтка Мальты на дзіцячай «Еўравізіі» будзе галасаваць за беларуску

Мары-Луіз Калэйра Прэка будзе галасаваць за беларускую канкурсантку на дзіцячай «Еўравізіі» Надзею Місякову.

Пра гэта паведаміла кіраўніца беларускай дэлегацыі на конкурсе Вольга Саламаха, піша БелТА.

Прэзідэнтка Мальты прысутнічала на рэпетыцыі на пляцоўцы Malta Shipbuilding. Яна прывітала беларускую дэлегацыю і сказала, што будзе падтрымліваць беларускую ўдзельніцу дзіцячай «Еўравізіі» і свой голас аддасць за беларускамоўную песню «Сокал».

Надзея Місякова выступае з васьмі гадоў. Яна нарадзілася і жыве ў Менску. Вакалам займаецца ў ансамблі «Заранак» (Нацыянальны цэнтр музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна, эстрадная майстэрня Васіля Сянькова). На рахунку юнай артысткі ўдзел у шматлікіх праектах і конкурсах: «Зямля пад белымі крыламі» (1-е месца), «Маладзічок» (1-е месца), «Кубак Еўропы» (Гран-пры), «Крымскія хвалі» (1 -е месца), «Новыя імёны» (1-е месца), «Залатая пчолка» (2-е месца), «Ружа вятроў» (2-е месца).

Песню «Сокал» 14-гадовая вакалістка напісала па матывах казкі «Фініст - Ясны Сокал». Беларускі спявак Юзары дапамог зрабіць аранжыроўку. На сцэну «Еўравізіі» Надзея выйдзе з танцавальным калектывам Vegas Dance.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках